Прашу цябе, прабач мне сум...

***
Прашу цябе, прабач мне сум
Ля падаконня, дзе бяссонны
Я перадумаў столькі дум
І думаю таксама сёння.
Прашу цябе, прабач мне руж
Вішнёвых рукі, што завялі.
Прабач, што я табе не муж,
І што кахання не спазналі,
Калі ў акно глядзела поўня.
Прабач мне заўтра і не плач.
А я табе прабачу сёння…

15. 11. 2019 г.


Рецензии