Баба поле агуркi...

***
Баба поле агуркі,
І сабачка – ля рукі.
Як падыме баба спіну,
Зразу гаўкае тут псіна:
“Ты працуй, працуй, палі
На ўрадлівае зямлі!
Бо ўзяла ты сорак сотак,
Пераплюнула ўсіх цётак
З нашай вуліцы Лясной.
Бульбу сеяла вясной,
Зараз полеш агурочкі,
Бо ў цябе ў канторы дочка:
Недзе ў горадзе жыве,
Вецер вее ў галаве...
Як наросціш агурочкаў,
Дык вязі тады да дочкі.
Будзе есці, і спяваць,
І матулю ўспамінаць”.
Села баба на мяжу.
Спачуваю, бо гляджу, –
Не прапусціць агурочка,
Шчасце каб было і ў дочкі:
Бульба, морква, агуркі
І сабачка – ля рукі…

А каб яшчэ і замуж хто ўзяў!

15. 11. 2019 г.


Рецензии