Цёплы вецер лiстапада...
Цёплы вецер лістапада
Мне б грудзямі піць і піць.
Агароджа з вінаградам
Ціха радасна рыпіць.
П’е лаза пяшчотны вецер
Развітальны перад сном.
Сонца села, ранні вечар,
Вецер дыхае цяплом.
Піў бы й піў грудзямі вецер
Той, што цісне вінаград,
Покуль я на гэтым свеце
І са мною – лістапад.
14. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119111407398