Чатыры прамяни

Здаецца, усе мы тут суседзі,
як не круці, зямля адна,
а што не роўна сонца свеціць,
хіба ж у тым  яго віна?
Чырвоны, белы, чорны, рыжы…
Сябе  імкнемся распазнаць.
Чатыры прамяні у крыжа,
адзін да сэрца, каб кахаць.
Як вычарпаць з яго ўсё гора,
хоць нават лыжкай пакрыху,
калі зямля ізноў, як порах?
Бязлітасны іржавы хлуд
у сэрцы прусаком вусатым
варушыцца з саракавых.
Як тым жа сэрцам змерыць здраду,
пранесці годна нам свой крыж?
Я кол асінавы загнаў бы
ў тое гора сярод нас,
как больш ніколі брат на брата
не падымаў крывавы сцяг.
Чырвоны, белы, чорны, рыжы,
нам месца хопіць за сталом.
У жыцці і лёсе тым жа крыжам,
сярод усіх хай стане ён.
 


Рецензии