Прыходзiць ранне залатое...
Прыходзіць ранне залатое,
І хоча сэрца ранне піць!
Жыццё без мамы не такое,
Цяжэй становіцца нам жыць.
У дзевяноста год зашые
Было штаны, дзе дзірка ёсць…
І сёння ранні – залатыя,
І сёння ў свеце – прыгажосць…
Але без мамы – госць на свеце…
І жыць – без мамы – нам цяжэй…
І дзьме, і дзьме халодны вецер
У дзіркі маміных дзвярэй…
14. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119111403112