Восень, як жрыца кахання...

***
Восень, як жрыца кахання,
Сёння пад ветрам танцуе,
С самага ранняга рання
На лістападзе гарцуе.

Восень быцця незямнога,
Як урадлівасць без глебы.
Шчасця не трэба другога,
Толькі кавалачак неба,

Дзе усміхаецца просінь.
Сёння пад ветрам танцуе,
На лістападзе гарцуе
Светлая, чыстая восень.

13. 11. 2019 г.


Рецензии