Празрысты аметыст сягоння неба...

***
Празрысты аметыст – сягоння неба,
Нібы яно шкляное п’е віно.
Ужо ў жыцці мне многага не трэба
З таго, што шчасцем называў даўно.

Сягоння шчасце, як крумкач над полем.
Які цудоўны зрок у крумкача!
Сягоння шчасце – гэта толькі воля...
І толькі дотык… мілага пляча.

13. 11. 2019 г.


Рецензии