Арыянiды

Арыяніды

Цёплы вецер лістапада
Зноў бянтэжыць маю кроў,
Гне галінкі майго саду,
Мне гаворыць пра любоў.

Пра любоў ад зарападу
Даўняй восені глухой
Да галінак майго саду,
Да хвіліны, дзе я твой.

Я сляды твае цалую,
Я люблю цябе, як сад
Любіць глебу маладую
І асенні зарапад…

13. 11. 2019 г.


Рецензии