Яснее лiстапад, дажджы радзеюць...

***
Яснее лістапад, дажджы радзеюць,
Ірдзеюць гронкі яркія калін,
Свіціцца лес, кусты лазы худзеюць,
Пакінуў неба жураўліны клін.

То халадае, а то зноў цяплее,
То пырснуць кроплі бісерам на шкло,
То зноў туман мацнее і гусцее,
То зноў праменьчык лашчыцца ў акно.

Так лістапад праз маладзік да поўні
Бяжыць сустрэць свой новы маладзік,
Каб сэнсам век кароткі свой напоўніць,
Пакуль і ён у безлічы не знік.

12. 11. 2019 г.


Рецензии