Паэма пасёлка. Частка другая
Радашковічам
Частка другая
Мая любоў
Над касцёлам Найсвяцейшай Тройцы
Класіцызму позняга блакіт.
Зараз долар – святасці забойца –
Заганяе ўсіх у лабірынт!
Але ёсць яшчэ пасёлак дзіўны,
Дзе расаду бабы прадаюць
Не за еўры, долары і грыўны,
А за тое, што яе бяруць.
Але ёсць яшчэ пасёлак мірны,
Дзе сардэчна людзі як жывуць!
Дзе лятуць буслы ў далёкі вырай,
І салоўкі веснія пяюць!
Але ёсць яшчэ пасёлак мілы,
Дзе сустрэў людскую прыгажосць,
Дзе свае я распраўляю крылы,
Нібы не забыў я маладосць!
Але ёсць яшчэ пасёлак любы,
Дзе цагельня выпускае дым,
Дзе цалую кожнага я ў губы
І хачу застацца маладым!
Але ёсць яшчэ пасёлак родны,
Дзе і я ару сваю зямлю.
Тут і скажуць: “Ён – паэт народны!”
І за гэта я яго люблю…
10. 11. 2019 г., вул. Садовая
Свидетельство о публикации №119111102230