Не сарву калiны горкай гронку...

***
Не сарву каліны горкай гронку.
Хай яна не тушыць свой пажар,
Красіць ім любімую старонку,
Ёй прыносіць кроў сваю – у дар.

Хай каліна грэе свае гронкі,
Покуль промні дарыць лістапад!
Я пішу таксама для старонкі,
У якой расце мой мілы сад.

Не для кніжнай я пішу старонкі,
А для гронак, што мне грэюць кроў.
Што на сэрцы, я выношу вонкі:
Да радзімы шчырую любоў.

08. 11. 2019 г.


Рецензии