Лiстападауская сюiта наадварот
Світае, і бялее далеч.
І вецер сціх.
Апошніх лісцікаў медалі
Бяроз маіх…
Святлеюць вокны дальняй хаты.
Ружовы лес.
Перад табой не вінаваты,
Што не ўваскрэс…
Агнём зялёным зацвітае
Травы дыван.
Каханне ў далеч адплывае,
Нібы туман…
Бадзёра гаўкаюць сабакі
На лістапад.
Няшчасны я і небарака –
Гляджу на сад…
Каліны гронкі, як каралі.
Чырвоны смех.
Хачу, каб вы мне даравалі
Кахання грэх…
Вясёлых птушак шчэбет гучны.
Чароўны дзень.
Мой аптымізм даволі штучны –
Кароткі цень…
А далеч дыхае пяшчотай!
Які размах!
Гляджу у будучыню ўпотай…
На сэрцы – страх…
07. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119110702251