Над лiстападам дождж пануе...
Над лістападам дождж пануе
І цішыня.
Дождж акварэлямі малюе
На шкле акна.
Ён за акном малюе хаты,
Каня і воз.
На акварэлі ён багаты,
Бо ён з нябёс.
Блакіт за вокнамі гусцее
І сінім стаў.
І зноў акно маё пацее.
І дождж прапаў.
06. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119110607405