Жыву, як бачна, я не густа
Але ж хапае на хлеб, соль.
Ёсць буракі, і ёсць капуста,
Гарэлка ёсць, і ёсць расол.
Вядзецца бульба ў агародзе,
Працую з рання да цямна.
Душа затое ў асалодзе.
Чаго ў мяне толькі няма?
Ёсць і балячкі. Як вядома,
Чарнобыль - нашая бяда.
Ад працы часта бярэ стома.
- Усё баліць не па гадах.
Жыву, як бачна, я не густа,
І лішняга няма граша,
І на стале ў мяне не пуста,
Але ж паранена душа!
Анатоль Шчучэнка 04.11.19.
Свидетельство о публикации №119110604471