Твае вусны пахнуць лiманадам...

***
Твае вусны пахнуць ліманадам,
Твае вочы свецяцца пяшчотай.
Месяц заварожаны над садам
Пазірае на цябе – употай.

Твае рукі, як галінкі яблынь,
Твае пальцы – белыя маланкі.
Мы з табой танцуем сёння самба,
З намі разам – восені цыганка.

Я цябе цалую смачна ў вусны,
Ты адразу закрываеш вочы…
Я цябе кахаю так распусна,
Нібы дожджык – восеньскія ночы…

05. 11. 2019 г.


Рецензии