Перевод стихотворения К. Симонова Открытое письмо
Да вас павінны я данесці,
Што ліст, каторы вы пісалі,
Свой сорам, загубіўшы дзесьці,
Анёлы ў скрыні затрымалі.
Не трапіў ён да адрасата
І не параніў словам сэрца,
Якое слалі для салдата
Вы ў той безлітаснай паперцы.
Калі ішшоў ён у атаку
Каля нямых руін вакзала,
Ад вашых слоў салдат не плакаў
Бо здрада йшчэ не напаткала.
Калі ён вельмі цяжка крочыў,
Крывавую сцягнуўшы рану,
Услед ляцеў той ліст і ноччу,
Але, на шчасце, было рана.
Калі на камні ціха падаў
І забірала смерць дыханне,
Не ведаў ён тады пра здраду,
Не атрымаў ад вас пасланне.
Пра мужа вам пішу, каб зналі,
Як апасля крывавай схваткі
У парку гарадскім хавалі,
Загорнутым у плашч - палаткі.
Блішчыць там з бляхі наша зорка,
Таполя побач для прыкметы.
А зрэшты, вам зусім не горка,
Вам не цікава нават гэта.
Той ліст пасля мы атрымалі.
І вось, за смерцю адрасата,
Паміж сабой яго чыталі.
Вы прабачайце нам, салдатам.
Каб асвяжыць аб чым гаворка,
Я па агульнаму жаданню,
Хай будзе вам таксама горка,
Тут нагадаю змест паслання.
Вось год прайшоў, як замуж выйшлі
І з новым мужам вы жывеце.
А той, што прыйдзе, будзе лішні,
Бо гэты лепей ўсіх на свеце.
Не ведаеце долі горкай,
Хапае вам кахання, хлеба.
І вось у лейтэнанцкіх зорках
Няма цяпер у вас патрэбы.
Каб болей не чакаў муж вестак
І вас не турбаваў лістамі,
Вы менавіта груба гэтак
У тым лісце яму пісалі.
Ні воднага не прапусцілі
Мы з гэтых слоў. Другіх хацелі.
Вы час растання не змякчылі.
Уважліва пераглядзелі:
“Не дакучай”. “ Няма патрэбы”.
Ды дзе ж вы загубілі душу?
Ен паміраў за вас пад небам,
Бо ён салдат, нагадваць мушу.
Суддзёю вашым стаць міжвольна
Ні ў якім разе не жадаю.
Жыць ў разлуцы вы не здольны -
Усякае ў жыцці бывае.
І хай цяпер у вас муж новы,
А гэты болей вам не любы.
С другім жывіце,хай здаровы
Ен будзе з вамі ў гэтым шлюбе.
Ваш чалавек не вінаваты,
Што адпачынку ён не ведаў ,
Што трэці год ён у салдатах
І вас ні разу не атведаў.
Чаму ж у пісьме не напісалі
Хоць пару слоў высакародных?
У сваёй душы не напаткалі,
Так занялі бы дзе заўгодна.
На шчасце, ёсць яшчэ ў Айчыне
Не страціўшыя душы сорам.
Звярнуліся б к такім жанчынам,
Яны бы аказалі гонар.
Шмат слоў яны б вам падказалі,
Каб рану загаіць чужую.
Паслаць салдаты ннаказалі
Паклон за душу іх жывую.
Жанчынам, што чакаць гатоввы,
Ад нас, адрынутых вайною,
Мы ў лісце тым пішам словы,
Што сталі вы за ўсіх віною.
Вы вінаваты, што салдаты
Падчас змагаюцца з сабою,
Калі лістоў чакаюць з хаты
На адпачынку перад боем.
Мы ліст чыталі ваш навошта?
Калі ж вы не адна такая?
І нас гаркота мучыць ўпотай,
Што хтосьці здраду атрымае.
На суд жанчын, хай будзе строгі,
Вас пасылаем павініцца,
Каб не было прычын у многіх
У вернасці іх усумніцца.
Няхай віной паставяць здраду,
Што душу чорную хавалі.
Хлусілі вы ўсяму атраду.
Сябе за жонку выдавалі.
Ваш чалавек ляжыць забіты
І не пакрыўдзіць жорсткім словам.
Жывы ён быў ужо забыты.
Вам Бог суддзя.Жывіце з новым.
Віны не бойцеся.Жывіце.
Яго даруўце за разлуку.
Салдат з вайны ўжо не прыйдзе,
Не стрэне вас з другім пад руку.
Даруйце вы яго. Навошта
Пісаў лісты яшчэ да хаты.
Слаць доўга будзе вам іх пошта.
Што мёртвы, ён не вінаваты.
Лісты ляцяь павольней кулі,
Што стрэў салдат у баі пад ліпай-
У верасні прыдуць матуулі,
А ён загінуў у ліпені.
Пісаў і марыў пра сустрэчу,
Вам , пэўна, гэта непрыемна.
І ў свой апошні летні вечар,
Сябе ён марнаваў дарэмна.
Прыміце ў рэшце вы ад нас
Пагарду ўсіх на развітанне,
Не паважаючыя вас
Нябожчыка аднапалчане.
Па даручэнні афіцэраў палка
К. Сіманаў
Свидетельство о публикации №119110509290
Светлана Тарасевич 23.06.2020 23:31 Заявить о нарушении