Дзве вярбы

Дзве вярбы

Плыве сярэбранае неба
Над галавой маёю срэбнай.
А мне нічога больш не трэба,
А толькі  –  каля грэблі вербы:
Дзве тыя ніцыя вярбы,
Што зіхацелі і гарэлі,
Калі ішоў я па грыбы.
Сваёй лістотай сэрца грэлі
Мне дзве паніклыя вярбы.

Плыве сярэбранае мора
Над вербаў золатам апалым.
І вербы  сумныя – о, гора!  –
Са мною размаўляюць стала...
Вось так у момант у любы
Дзве тыя ніцыя вярбы
Апошні ліст на грэблю скінуць
І да вясны сваёй застынуць.

05. 11. 2019 г. 


Рецензии