Самнамбулiчная элегiя
Цёплы дожджык асенні
Так мякка шуміць,
Што заўважыць мне нельга,
Як капаюць слёзы,
Што адчуць не магу я,
Як сэрца баліць
І мяняюць свой воблік
Кахання мімозы.
У люстэрка ты сёння
Зусім не глядзі,
Бо нічога не ўбачыш у ім,
Толькі слёзы.
Не праклёны былому
Каханню кладзі,
А кладзі сарамлівыя
Ў ногі мімозы.
05. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119110501893