Шум далёкай электрычкi...
Шум далёкай электрычкі
Ў цішыні начной.
Спяць бярозанькі-сястрычкі
Ў цемры пад гарой.
Я гарую, я гарую:
Я цябе любіў.
Ды ўжо болей не раўную,
Многае забыў.
Ты ж ніколькі не даруеш
Мне маю любоў!
Недзе ў восені начуеш
І раўнуеш зноў.
Памалюся нанач Богу.
Ноч настала ўжо…
Ён падкажа мне дарогу,
Каб без міражоў.
Спі, як я не спаў ніколі,
Вельмі моцна спі!
Электрычка дзесь у полі…
Ты яе прысні!
04. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119110400931