Цёплым ветрам пауднёва-усходнiм...
Цёплым ветрам паўднёва-усходнім
Наплывае на сад лістапад.
Я сябе адчуваю свабодным,
Не вяртаюся ў думках назад.
На былое пастаўлена кропка.
Я сягонняшні дзень мой люблю.
Хоць такі ён нясмелы і робкі,
Я жадаю вятроў караблю!
Я сябе адчуваю свабодным.
Не вярнуся ніколі назад,
Дзе пад ветрам паўночна-заходнім
Наплываў на мой сад лістапад.
04. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119110407695