Калi плача восень...

***
Калі плача восень, я таксама плачу,
І не сплю начамі, і бяссонне п’ю,
І жадаю восені і сабе – удачы,
І табе – удачы, бо цябе люблю.

Ці то ветрык вее, ці то дождж галосіць,
Я гляджу на восень ноччу праз акно.
І ніхто кахання болей не папросіць,
Як было калісьці, як было даўно.

Стыне чай у кубку, я сяджу і плачу,
І не сплю начамі, чорны вецер п’ю.
Я даўно не помню не з табой удачу,
Я цябе ўсім сэрцам і душой люблю.

04. 11. 2019 г.


Рецензии