З кiм там ранiца гаворыць...
З кім там раніца гаворыць?
Раніца маўчыць.
Электрычкі шум падорыць,
Зорачка мігціць.
Знаю, да мяне прыедзеш,
Можа, сёння днём,
Можа, заўтра па абедзе…
Можа, дажывём
Разам з сумнаю душою
Да тваіх вачэй?
Гэта цемра - не з табою! -
Восеньскіх начэй...
Шум далёкай электрычкі.
Зорачка мігціць.
Твае вочы, як крынічкі!
Піць бы іх ды піць!
04. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119110401471