Сумны санет

Сумны санет

Брыду па лесе сонечным панура,
Гляджу на мох, дзе стыне мой абрыс.
Нязначны я паэт! Літаратура –
Нябожчыца: ёй горла перагрыз

Паэт вялікі, добра, хоць бяскрылы,
Які штодзённа ў вершах сее грэх.
Яму пляваць на плач людскі і смех,
Ў яго даўно ў пушку душа і рыла.

І толькі й чутны голас галубіны,
Калі варкуе ён. А я – сарока,
Што адкрывае новыя глыбіні.

Няма ў Айчыне праўды і прарока.
Я ж застануся хіба у вяргіні,
Што звесіла галоўку адзінока.

03. 11. 2019 г.


Рецензии