Восенi
Падсаладзiла ты палын растання,
Хоць плакала душа пад вiялiну
Ды ўваскрасала праз
сьвятло кахання.
А сэрца то ад холаду сцiскала,
То мучыла палаючым агнём
Санэт кахання скрыпка апявала,
Санэт сустрэч i ў ноч, i ясным днём.
Змывалi слёзы горыч развiтання.
Крышталь душы святлом ззяў маладым,
Чароўным, як найпершае каханне,
Як валасоў каханай сiнi дым!
Свидетельство о публикации №119110304606