Рака
Карункі
Пляце вакол чыгункі
Струмень.
Рака-мая-рачулка,
Пігулкам
Застанецца прытулкам
Кішэнь.
Мне болей не балюча.
Бязгучча
Струменіцца гаюча
Ў вушах.
Шчаслівая сустрэча -
І ў рэчку
Глядзіцца, як у вечнасць,
Душа
01.11.2019
Электрычка Маладзечна-Мінск
Свидетельство о публикации №119110208910