Мiлы воран, шызы воран...

***
Мілы воран, шызы воран,
Што ляціш і крачаш,
Па былой маёй любові
Вельмі горка плачаш?

Разлілася восень лісцем,
Як віном чырвоным.
Я шчаслівы быў калісьці –
Пад асеннім клёнам.

Разлілася, абляцела
Ды згубіла розум.
Ці таго душа хацела,
Каб увосень – грозы?

Не таго мо вылучала
Між сяброў-сябровак?
З іх нікога ўжо не стала,
Як пад весну дровак.

Што глядзіш, душа? Не верыш,
Што зіма лютуе?
Не зачыніш нанач дзверы,
Бо ніхто не ўчуе…

Мілы воран, шызы воран,
Што ляціш і крачаш,
Па былой маёй любові
Вельмі моцна плачаш?

02. 11. 2019 г.

Заўвага аўтара: воран – крумкач, крачаш – крумкаеш, грозы – навальніцы, пад весну – пад вясну, к вясне, дровак – дроўцаў (гомельскі дыялект).


Рецензии