Лiстападаускi санет

Лістападаўскі санет

Я не баюся, што цябе згублю
У голых днях нямога лістапада.
Як адзіноту, я цябе люблю,
Як галізну затоенага саду.

Як адзінока саду без лісця, –
Ён, нібы я, уразлівы і порсткі.
Я не згублю цябе, бо ты – дзіця,
З табой ніколі не бываю жорсткім.

Я ведаю, што ты – мой голы сад,
Мой боль, і крыж, і мой палёт высокі.
І я табе заўсёды буду рад,

Бо без цябе зусім я адзінокі,
Як голы сад, як ціхі лістапад,
Як трэск душы разбуджанай сарокі.

01. 11. 2019 г.


Рецензии