Маё акно мяне натхняе...
Маё акно мяне натхняе,
Ў чужыя вокны не гляджу.
Яно і радасным бывае,
І сумным. Перад ім сяджу,
Гляджу ў акно душы бяздоннай,
Знаходжу ў ёй я безліч зор
Сярод начэй маіх бяссонных
Бяззорнасці наперакор.
31. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119103110105