Дауно за вокнамi сцямнела...
Даўно за вокнамі сцямнела.
І пад гарой ліхтар гарыць.
І ты глядзіш у цемень смела
І не баішся гаварыць
Ні з Богам, калі кажаш праўду,
Ні з чортам, калі гэта чорт,
Ні з зоркамі, што свецяць саду,
Блакітнымі, нібыта лёд.
Даўно за вокнамі счарнела,
Што сёння зіхацела днём.
І адчуваеш толькі цела,
І размаўляеш з ліхтаром.
30 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119103008168