Зараз мама грыбкi перабрала б...
Зараз мама грыбкі перабрала б:
Што сушыць, што варыць, што саліць…
Вельмі горка, што мамы не стала,
Вельмі цяжка і сэрца баліць.
У кастрычніку мы святкавалі
Нараджэння твой Дзень удваіх,
Углядаліся разам у далі
І гадалі, ці вецер заціх…
Ну, а потым салому цягалі
Ды складалі за хатай у стог,
А пасля мы каня запрагалі
Ды па дровы, "каб Бог дапамог!”
Вельмі горка, што мамы не стала,
І балюча душы без яе...
Ты грыбы мне мае перабрала б,
А я зноў бы за імі пабег…
30 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119103003488