Каб не ценi па сцяне

       Сяргею Верацілу

Разбягаюцца па снах
Непражытыя імгненні,
Успацелых апранах
Ускудлачаныя цені…

Месяцовае святло
Нішчыць прывідныя мроі –
Сніш пра тое, што было
З дзіўным казачным героем.

Вось каб жыць – нібыта ў сне –
У палёце небывалым,
Каб не цені па сцяне,
А вагнём жыццё палала.
2019.


Рецензии
Ммачна тут у Вас)))...

Татьяна Королёва-Манько   25.06.2022 00:29     Заявить о нарушении