Там недзе лiсцем дом твой замяло...

***
Там недзе лісцем дом твой замяло,
А можа, дождж там грукае па даху,
Ці там цябе нясе тваё вясло
Па плыні – перад будучыняй – страху.

Ў такія дні у просінь пагляджу
І ўбачу дом твой, і цябе я ўбачу
І прывітанне перадам дажджу,
Што ад мяне табе нясе удачу.

Лічу я дні да новага цяпла
Тваёй душы і вуснаў тваіх ружы.
А восень лісце скінула з вясла,
Яна чакае адзінокай сцюжы...

29 кастрычніка 2019 г.


Рецензии