Гарыць лiхтар, i у залатых сукенках...
Гарыць ліхтар, і ў залатых сукенках
Яшчэ танцуюць яблыні ў садах.
А куст каліны, нібы на каленках,
Стаць чырвоны ў сарамлівых снах.
Гарыць ліхтар, і быццам бы сукенкі
Кранаюцца чырвоных тых калень:
Так перад шлюбам зграбныя паненкі
Праводзяць з закаханымі свой дзень.
29. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119102900178
Шон Маклех Патрик 29.10.2019 02:11 Заявить о нарушении