Я так люблю сваё бяссонне...

***
Я так люблю сваё бяссонне,
Каб толькі хтосьці гэта знаў!
Вакол – душы маёй бяздонне
І вецер, што яе гайдаў.

Ён калыхаў душу да рання
І цалаваў на вокнах шкло,
Пакуль кастрычніка світанне
Праз шэры змрок не пацякло.

За вокнамі – сырая неруш.
Бяссонне рушыцца у дзень,
Зачэпіцца душой за верас
І знікне, нібы стомы цень.

29 кастрычніка 2019 г., 4. 32 раніцы.


Рецензии