Хрызантэмнае
Плыве – святкуе восень хрызантэма.
Чытаецца шчымлівая паэма
З самотай невыказна трапяткой.
Гучыць не ўголас, і не шэптам – нема.
Бурштынкі заварожаныя слоў
Злятаюць, бы вішнёвы ліст пад ногі.
І ў сэрцы ўжо ні смутку, ні трывогі -
Адно замілаванне і любоў
Ды прага неадольная дарогі.
Дык не скупіся ж, восень, падары,
Мне разам вандраваць з табой прыемна.
Падорыць, я ёй веру – не дарэмна
Ружовая пяшчота па двары
Плыве ў акно гаркава-хрызантэмна.
Свидетельство о публикации №119102808446
З цяплом душы і найлепшымі пажаданнямі! Я.
Валентина Ментуз 05.11.2019 11:21 Заявить о нарушении
Няхай усё будзе добра!
Клавдия Семеновна 08.11.2019 14:38 Заявить о нарушении