Куст трыснягу, што расце на мяжы...
Куст трыснягу, што расце на мяжы,
Вецер заходні калыша.
То лістапад свае вострыць нажы,
Блізіцца зімняя ціша.
І апускаецца долу трыснёг –
Вушы асла залатога.
Вецер заходні – асенні мой бог –
Любіць мяне маладога.
Нібы душу, я акно расчыню,
Вецер душой пацалую
І праспяваю і ночы і дню
Сотні разоў алілуя.
28. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119102800629