Надзе Кухар
Да шасцідзесяцігоддзя Надзеі Кухарчук.
Табе шэсць дзясяткаў!
Давай для парадку
Асноўнае ўспомнім.
Пачуцці згараюць,
Жыццё прападае
Дымамі праз комін.
Што нам застаецца?
Ды памяць у сэрцы,
І вопыт душы.
Гасподзь так задумаў,
Напэўна таму мы
Прыходзілі жыць?
***
Надзея Палеская з доўгай касою
Калісьць на журфаку свяціла красою.
І хлопцы-малойцы, нібы матылькі,
Ляцелі завабна ў яе асялкі.
Без ліку было тых хлапцоў, да халеры,
Пакуль не з’явіўся прад Надзяй Валера.
“Надзею я маю, каб жонкаю Надзя
Мне стала…
-Вось гэта падзея! – Надзея сказала, --
Не супраць, канешне, -- куды ж нам спяшыць?
Ідзі, мой харошы, пакуль паслужы…
Прайшло два гады і Надзея чакала
Салдата свайго на пероне вакзала.
(У вашым сямейным архіве ў альбоме
І картачка ёсць, дзе яна на пероне).
Як толькі вярнуўся Валерычак з войска –
Вяселлейка зладзілі тут жа па-свойску
І будні пайшлі без ліхога геройства:
Таццяна, Наташа, Арцемій і Лера –
Вось так распладзіліся з Надзяй Валера.
Віншую, сястрыца, (Талстушка) цябе з юбілеем!
На сёмы дзясятак унукі сагрэюць,
На восьмы дзясятак, або на дзевяты,
Хай праўнукаў будзе паўнюткая хата!
Здароўя, даброццяў і грошай багата,
Абы не пакінуў сямейства Гасподзь,
Бо не на мякіне будуюць гасподу.
І Госпада ты не пакінь!
Амінь!!!
Свидетельство о публикации №119102805032