Цёплы вецер вее, неба чырванее...
Цёплы вецер вее, неба чырванее,
Разлілася ціша, бы намаляваў
Той яе, хто любіць і любіць умее,
Той, хто ўсе заганы у жыцці спазнаў.
Раніца як мроя: мора і пясочак,
На адліве ногі пакідаюць след…
Колькі засталося мне цудоўных ночак?
Колькі іх падорыць восені санет?
Гаўкаюць сабакі ціха і пяшчотна,
Просяць, каб прачнуўся іхні гаспадар.
І бемоль бярозы на узгорку нотны.
Ён такі самотны, нібы Божы дар.
Раніца 27. 10. 2019 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №119102701632