Дождж за маiм акном

Дождж за маiм акном,
Самая цёмная ноч з начэй.
Мне не ўбачыць тваiх вачэй,
Ты пакiдаеш мой дом.

Легкiя крокi ў цiшы,
Позiрк дадолу...шэпт.
Моўчкi разбiта ушчэнт -
З дому выходзiш у начы.

Я не паклiчу услед -
Вусны застылi маi.
Перад вачыма - былыя днi,
Апошнi трывожны след.

Дождж за маiм акном.
Самая цемная ноч з начэй.
Ты, не подняўшы вачэй,
Кажаш, што у гэты дом

Зноў не вернешся ты.
Стоены жаль и страх -
У шэра-блакiтных вачах
Кроплi празрыстай вады.


Рецензии