аллея
Так ён выдумляе –
дзве постаці ў чорным
нязграбныя, лёгкія…
Толькі прарочыць
ўсё мой чараўнік!
Яго мар нязлічоных
не чуе Гасподзь – (ён напіша бяз болю).
Ды й Бог нам раскажа пра сны і алею
ўлюбёных танкістаў,
чаканых герояў…
І я адчуваю, што больш не сталею…
Сягоння чацвер і мне трошкі за дваццаць…
Не ведае сам ён – наколькі спакусны.
Мне толькі цяпер - на насочкі прыўзняцца
і свет закаханы растане на вуснах.
Свидетельство о публикации №119102309754