Нiбы мiг, гэты дзень праляцеу...
Нібы міг, гэты дзень праляцеў,
Бо то сад, то салома, то дровы.
Галаву як падняў, паглядзеў,
Бачу, цягнуцца з поля каровы.
А сусед нечым б’е па зямлі,
У хляве падымае вароты.
Раптам голасны плач: жураўлі –
Беларускай зямлі патрыёты.
І не трэба нам вершаў пра край
У валошках – чырвона-зялёны!
Жураўлі адлятаюць у рай,
І па птушках заплакалі клёны.
Перастаў грукатаць мой сусед,
Паднялі мы з ім вочы ў нябёсы,
Дзе Айчыны не згублены след
Аб’ядноўвае розныя лёсы.
23 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119102307733