Высякаюць лясы, высякаюць

Высякаюць лясы, высякаюць…
Кажуць, быццам, паеў караед…
Сок з пянёчку жывога сцякае -
Так жыцце пакідае свой след.

Як балюча!.. Як прыкра і горка
Назіраць за пянькамі ў  бары.
Збеглі вожыкі, лісы, вавёркі…
Нават сонца смуткуе ў гары.

Я таксама смуткую, калісьці
Грыбавала ў былыя часы...
Як з навалы знайсці гэтай выйсце?
Як спасці нам Радзімы лясы?

Кажаш дружа: «Пасадзяць лес новы?»
- А ці ведаеш колькі гадоў
Ён расце, каб стаць борам сасновым,
Каб ён змог зашумець тут ізноў?

Не багаты мы нафтай і газам.
Лес для нас - найкаштоўнейшы дар.
Веру - можна знайсці выйсце разам
Без такіх вось для лесу ахвяр.

Фота- интернэт.


Рецензии
Дзякую за верш! Хочацца падпісацца пад кожным радком. Балюча і горка... Ды грошы правяць, на жаль...

Клавдия Семеновна   23.10.2019 22:06     Заявить о нарушении
Дзякую, паважаная Клаўдзія Сямёнаўна!

Людмила Воронова Супрун   28.10.2019 23:51   Заявить о нарушении