Лепшы лек

Даўно я не пісала вершы
Пра тых, хто так мяне натхняе,
Хто дорыць шчасце і ўсмешкі
І ў радасць сум перамяняе..

Прыехала я сёння ў Гродна,
Каб трошкі тут падсілкавацца
(Каб наталіў душэўны голад
Смак перамогі над Юнацтвам!)

Спачатку шпацыр невялічкі,
Набылі на гульню квіточкі,
Зрабілі пару фотаздымкаў
Ў любых дарагіх куточках ;)

І вось ізноў я ў лядовым:
Такім знаёмым, такім родным,
Дзе ў кожнага на сэрцы й вуснах:
"Наперад Нёман! Толькі Гродна!"

Свісток і зноў распачалася
Гульня, што так хвалюе сэрца,
Рашуча мы вялі наперад
І не было вам дзе падзецца:

Адказнасць на сябе бярэ тут
Наш новы фінскі гарадзенец!
(Нявольна паўстае пытанне:
А ці не наш ён ураджэнец?)

Вось гэта клас! Вось дык аддача!
Ў дэбютным матчы абаронца
Сваім кідком выводзіць ўперад:
Усе твары свецяцца як сонца!

І каб узмоцніць перавагу
Слова бярэ Арцём наш Кіслы!
І на працяглы час ў лядовым
Лічбы 2:0 быццам завіслі!

Пасля адну мы прапусцілі,
І стала трошачкі нэрвова:
Сцэнарый вельмі быў знаемым -
Не трэба болей нам такога!

Таму пагналі вас наперад:
Мы не гуляем пад дыктоўку!!!
Вы заслужылі перамогу! -
Перапісалі мы канцоўку!

І, як заўжды, кажу я Дзякуй!
За перамогу, за аддачу,
За тое, што былі камандай!
Усіх і кожнага адзначу!

Казычаце вы нервы нашы,
Змушаеце пахвалявацца,
Але за тое вас і любім!
А ад любові не схавацца!)

Назад вяртаюся з усмешкай!
Падсілкавалася я добра:
Найлепшы лек ад ўсіх хваробаў
Можна знайсці ў лядовым Гродна!)
05.10.2019


Рецензии