Гляджу на чорны месяц...

***
Гляджу на чорны месяц.
Ліхтар гарыць. Мне сумна.
А месяц хмару месіць,
Нібы ганчар, бясшумна.
Ты не знікай, застанься
Са мною, месяц чорны,
З душой маёй зрастайся,
Я твой слуга пакорны.
Мы дружныя, як рэха.
Таксама там сумуеш?
Між намі хмары вехаць,
І ты мяне… не чуеш.

20. 10. 2019 г.


Рецензии