Застануцца толькi вершы...

***
Застануцца толькі вершы,
Можа, дзесяць, можа, пяць,
Ночы восеньскае неруш,
Поўня, што не будзе спаць.

Застанецца сад, дай Божа.
Мне яго не перажыць.
Застанецца той, хто, можа,
Зрэдку будзе мяне сніць.

Застануцца на бярозах,
Што бярог я на мяжы,
Мае шэпат, ласка, слёзы,
Маіх вершаў міражы.

20. 10. 2019 г.


Рецензии