Пра радзiму усе словы сказаны...

***
Пра радзіму ўсе словы сказаны,
Усе песні прапеты даўно.
Да яе я душой прывязаны.
Хата родная, сад, акно...

Толькі б жыць мне без болю ў голасе,
Толькі б вечна яе любіць,
Толькі б зернем наліцца ў коласе,
На зямлі гэтай мілай быць...

19 кастрычніка 2019 г.


Рецензии