У суботу Лёука ехау ля ракi...
У суботу Янка ехаў ля ракі…
Вера Вярба
У суботу Лёўка ехаў ля ракі,
Вёз на дачу дзеўку есці шашлыкі.
Ну, дык скаль жа, дзеўка, зубы земляку,
Ён тады насмажыць мора шашлыку!
Што за дзеўка? Едзе, ну, абы-куды!
Не баіцца дзеўка ніякай бяды!
У маркоце Лёўка галавой панік:
Упусціла дзеўка смажаны шашлык.
Лёўка, мой саколік, памажы хутчэй,
Бо плыве ад дыму макіяж з вачэй!
Любая, я смажу, я цябе баюся:
Ты без макіяжу – лепей утаплюся!
Супыніўся слацца дым над галавой.
Думаў закахацца, але бог з табой!
Стала ціха-ціха ды на ўсёй зямлі.
Шчокамі дзяўчыны ручаі плылі…
19. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101905094