Кожны год на Беларусi...

***
Кожны год на Беларусі
Восень золатам гарыць.
Паўтарыцца не баюся,
Бо яе – не паўтарыць!

Кожны год яна – другая,
Ды і я другі – штогод.
Вецер лісце падымае,
З ім танцуе карагод.

Танцаваў ён летась польку
І ляцеў – ва ўсе бакі!
Паўтарыўся ён? Ніколькі!
Брэшуць злыя языкі!

Кожны год на Беларусі
Восень золатам гарыць.
Паўтарыцца не баюся,
Страшна – зноў не паўтарыць.

19 кастрычніка 2019 г.


Рецензии