Зноу патухлi лiхтары...

***
Зноў патухлі ліхтары,
Сонца ўстала з-за гары.
Гавары мне, гавары
Пра каханне, сонейка,
Заіграй мне пра яго
На сваім гармоніку!
Ад зары і да зары
Пра каханне гавары!

Сонца ўстала з-за гары.
У цябе яно ўнутры!
Падары мне, падары
Кроплю ранішняй зары!
Заіграй мне пра каханне
На сваім гармоніку,
Пра яго мне гавары
Як калісьці, сонейка!

19. 10. 2019 г.


Рецензии