Меншае месяц, iдзе на схадок...

***
Меншае месяц, ідзе на схадок.
Голы сумуе за хатай садок.

Сумна й каліне, яе абдыму.
Холадна ёй, і я знаю, чаму.

Знаю, чаму счырванела яна.
Ды не мая толькі ў гэтым віна.

Можа, у тым вінаваты садок?
Месяц хіба, што ідзе на схадок?

Я абдыму цябе, горкая кроў.
Сумна табе, бо памерла любоў.

Голы сумуе за хатай садок.
Ціха злятае з каліны лісток…

18 кастрычніка 2019 г.


Рецензии